Кітай багаты на мінеральныя рэсурсы. Па запасах мінералаў Кітай займае трэцяе месца ў свеце, а па аб'ёме рэсурсаў на душу насельніцтва – толькі 53-е. У Кітаі знойдзена 171 парода мінералаў, пацверджаны запасы 158 парод мінералаў (уключаючы багатыя запасы 10 парод энергетычных рэсурсаў, 5 відаў чорных металаў, 41 від каляровых металаў, 8 парод рэдкіх і каштоўных металаў, 91 парода неметалічных руд, 3 віды гідравыкапневых). Кітай – адна з нямногіх краін, дзе знаходзіцца вялікая колькасць радовішчаў розных парод карысных выкапняў. Паводле даных пацверджаных запасаў мінеральных рэсурсаў, Кітай займае трэцяе месца ў свеце па 25 пародах мінералаў з 45 галоўных відаў у свеце і першае месца па запасах 12 мінералаў (рэдказямельныя металы, гіпс, ванадый, тытан, тантал, вальфрам, бентаніт, графіт, мірабіліт, барыт, магнезіт, сурма).
1 2 3