Месцазнаходжанне і склад мінеральных рэсурсаў Кітая
Асноўныя радовішчы нафты і прыроднага газу знаходзяцца на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе краіны. Вугальныя капальні ў асноўным сканцэнтраваны на паўночным усходзе, поўначы і паўднёвым захадзе. Медзь – на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе і ўсходзе. Свінец і цынк распаўсюджаны па ўсёй краіне. Запасы вальфраму, олава, малібдэну, сурмы, рэдказямельных металаў сканцэнтраваны на поўдні і поўначы. Золата і серабро размешчаны ва ўсіх кутках краіны, на Тайване знаходзяцца іх асноўныя радовішчы. Запасы фосфарных руд у асноўным размяшчаюцца ў паўднёвай частцы краіны.
Асноўныя запасы мінеральных рэсурсаў :
Вугаль
Па запасах вугалю Кітай займае 1-e месца ў свеце. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны пераважна ў паўночна-цэнтральнай і паўночна-заходняй частках краіны, у прыватнасці, у правінцыях Шаньсі, Шэньсі і Унутранай Манголіі.
Нафта і прыродны газ
Асноўныя радовішчы нафты і прыроднага газу знаходзяцца ў паўночна-заходняй частцы краіны. На другім месцы па аб'ёмах нафтавых запасаў – паўночны ўсход, паўночна-цэнтральная частка краіны ўздоўж марскога шэльфа паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая. Да канца 1998 года ў Кітаі была праведзена разведка 509 нафтапромыслаў і 163 радовішчаў прыроднага газу. Выяўленыя запасы нафты і прыроднага газу ацэньваюцца ў 19,85 млрд. тон і 1,95 трлн. кубаметраў адпаведна. Па гэтых паказчыках Кітай займае 9 і 20 месцы ў свеце. Аб'ём рэсурсаў нафты і прыроднага газу кантынентальнага шэльфа складае адпаведна 73,8% і 78,4% ад агульнага аб'ёму такіх рэсурсаў. Зараз у краіне дзейнічаюць 6 буйных нафтапромыслаў: Сунляоскі, Тарымскі, Джунгара-Турфанскі, Сычуанскі, нафтапромыслы Бахайскага заліва і нафтавая разведка ў раёне Шаньганьнінь.