У Шаньмін: "Аблічча жыцця"

2020-06-17 19:50:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шаньмін: "Аблічча жыцця"

Для У Шаньміна (吴山明) туш і пэндзаль – не проста адметная асаблівасць кітайскага жывапісу, але і магчымасць выказаць свае пачуцці да родных мясцін. У яго родных краях каменныя мосцікі навісаюць над роўняддзю вады, і на выцертых парэнчах бачныя сляды часу…

У Шаньмін: "Аблічча жыцця"

У 50-я гады мінулага стагоддзя У Шаньмін з марай стаць вялікім мастаком паступіў у Кітайскую акадэмію мастацтваў на факультэт жывапісу. З цягам часу ён сфарміраваў ўласнае творчае мысленне. Пачынаючы з 80-х гадоў мастак адмовіўся ад традыцыйных прыёмаў і ўсяго сябе прысвяціў даследаванню стылю сумо, дзякуючы чаму яго працы сталі больш глыбокімі. За дзесяць гадоў У Шаньмін узняў партрэтны жывапіс чжэцзянскай школы на якасна новы ўзровень. Лініі ідуць свабодна і нязмушана, чалавечую скуру ён малюе, робячы каляровыя акцэнты і размываючы межы вадой. Такая тэхніка стала адметнай рысай творчасці У Шаньміна.

У Шаньмін: "Аблічча жыцця"

"Я памятаю, як 40 гадоў таму ў маёй краіне пачаліся рэформы. Аднойчы на сваёй малой радзіме ў Цзяннане я ўбачыў селяніна, які сядзеў на беразе сажалкі, а ў сажалцы купаліся яго валы. На поясе ў мужчыны вісеў скураны кашалёк. Уся гэта карціна мяне вельмі натхніла, бо той кашэль з грашыма сімвалізаваў пачатак лепшага жыцця".

123MoreTotal 3 pagesNext

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ