Сі Цзіньпін заклікае рабочы клас імкнуцца да новых і гістарычных дасягненняў у мадэрнізацыі Кітая(1/5)

Published: 2020-11-25 15:12:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn
1/5

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў працоўны клас і працоўныя масы краіны імкнуцца да новых гістарычных дасягненняў ва ўсебаковай пабудове мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Ён заявіў пра гэта на сходзе з нагоды ўзнагароджання выдатнікаў працы і перадавых работнікаў.

Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў лаўрэатаў і павітаў працоўны клас і працоўныя масы Кітая, якія ўнеслі выдатны ўклад у рэалізацыю палітыкі рэформаў і адкрытасці, а таксама ў сацыялістычную мадэрнізацыю.

Выдатнікі працы - гэта эліта кітайскай нацыі, узор для народа і героі краіны, сказаў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, партыя і дзяржава нязменна надаюць вялікае значэнне раскрыццю патэнцыялу важнай ролі выдатнікаў працы і перадавых работнікаў.

Сход прайшоў пад старшынствам Лі Кэцяна. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Лі Чжаньшу, Ван Ян, Чжаа Лэцзі і Хань Чжэн. Ван Хунін зачытаў рашэнне ўзнагародзіць лаўрэатаў.

У агульнай колькасці 1689 чалавек былі ўдастоены звання выдатніка працы агульнанацыянальнай катэгорыі і 804 чалавека - перадавога работніка.

"Праца - гэта крыніца шчасця", - сказаў старшыня КНР, заклікаўшы да стварэння ў грамадстве атмасферы павагі да працы і заахвочвання высакакласных работнікаў.

Сі Цзіньпін распарадзіўся ў поўнай меры выкарыстаць ролю рабочага класа як галоўнай сілы, якая падтрымлівае і развівае сацыялізм з кітайскай спецыфікай.

Ён запатрабаваў, каб працоўны клас і працоўныя масы заўсёды прытрымліваліся лініі партыі і дамагаліся поспехаў у новую эпоху.

Сі Цзіньпін заклікаў да падрыхтоўкі высокакваліфікаванай працоўнай сілы, а таксама заклікаў рабочы клас працягваць удасканальваць свае навыкі, каб адаптавацца да апошняй навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і прамысловай трансфармацыі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць намаганняў па забеспячэнні, абароне і развіцці законных правоў і інтарэсаў працоўных, а таксама па стварэнні ў працоўнага класа і працоўных мас больш моцнага пачуцця задавальнення, шчасця і бяспекі.

Неабходна надаваць павышаную ўвагу стабілізацыі занятасці, падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён заклікаў да пастаяннага павышэння даходаў працоўных і пабудове для іх шматузроўневай сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

Лі Кэцян, які быў старшынёй на пасяджэнні, заклікаў згуртавацца вакол ЦК КПК, ядром якога выступае Сі Цзіньпін, і нястомна працаваць над падрыхтоўкай да новага паходу да ўсебаковай пабудовы сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы і ажыццяўлення кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

каменціраваць