Сі Цзіньпін наведаў спартыўныя аб'екты Зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022(3/4)
18 студзеня генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін праінспектаваў спартыўныя аб'екты Зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022.
Сі Цзіньпін наведаў Сталічны спарткомплекс, размешчаны ў раёне Хайдзянь, Нацыянальны гарналыжны цэнтр і Нацыянальны цэнтр катання на снегаходах, размешчаныя ў раёне Яньцін.
Сі Цзіньпіну прадставілі актуальную інфармацыю аб ходзе будаўніцтва спартыўных аб'ектаў і аб падрыхтоўцы спартсменаў да спаборніцтваў. Старшыня КНР асабіста пагутарыў з будаўнікамі алімпійскіх аб'ектаў, а таксама сустрэўся са спартсменамі, трэнерамі, тэхнічнымі і іншымі супрацоўнікамі, якія будуць удзельнічаць у спаборніцтвах.