21-гадовая захавальніца мастацтва мяоскага васковага набівання(1/6)

Published: 2021-04-26 16:16:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn
1/6

21-гадовая Ван Сіньін з павета Даньчжай правінцыі Гуйчжоу / Паўднёва-Заходні Кітай / з 6 гадоў займаецца традыцыйным васковым набіваннем і ў 19 гадоў была прызнаная павятовай рэпрэзентатыўнай захавальніцай гэтага мастацтва.

Васковае набіванне тканіны народнасці мяа ўключана ў 1-ы спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

У 2017 годзе Ван Сіньін разам са сваякамі адкрыла інтэрактыўную краму, дзе кожны наведвальнік можа авалодаць тэхнічнымі навыкамі васковага набівання. Сям'я Ван Сіньін таксама арганізавала майстэрню, якая займаецца вытворчасцю, распрацоўкай і збытам прадукцыі з васковым набіваннем народнасці мяа.

У красавіку гэтага года дзяўчыну запрасілі прыняць удзел у Шанхайскім тыдні моды. "Я хачу прыўнесці элементы васковага набівання ў дызайн адзення, каб яшчэ больш людзей яго палюбіла", - кажа юная майстрыха.

Фатаграфіі Сіньхуа / Оу Дунцюй

каменціраваць