|
|
|
|
||
Аўтаномны раён Унутраная Манголія знаходзіцца на поўначы Кітая. Там бязмежныя стэпы, самабытныя норавы і звычаі мясцовага насельніцтва. Акрамя таго, Унутраная Манголія - гэта раён, дзе суіснуюць розныя рэлігійныя вераванні. Сёння мы пазнаёмім вас з будыйскай святыняй Унутранай Манголіі - храмам Дачжаасы.
Дачжаасы знаходзіцца ў старым раёне адміністрацыйнага цэнтра аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, горада Хух-Хота. Па-мангольску храм называецца «Ікэджаа», што ў перакладзе азначае «Вялікі храм». Храм Дачжаасы быў пабудаваны ў 1580 годзе ў эпоху дынастыі Мін. Архітэктура храма - вельмі характэрная. У яго галоўным павільёне знаходзіцца статуя Буды Шак'ямуні. Статуя адлітая са срэбра. Таму храм называецца і «Іньфасы», г.зн. храм сярэбранага Буды. У храме таксама захоўваецца цэлы шэраг культурных рэліквій, што служыць каштоўным матэрыялам для вывучэння гісторыі і рэлігійна-культурнай традыцыі манголаў.
Дачжаасы пабудаваны ў стылі традыцыйных кітайскіх храмаў. Агульная плошча храма - больш за 30 тысяч квадратных метраў. А сам архітэктурны ансамбль займае больш за 8000 квадратных метраў. У будынкі храма ўваходзяць вароты, Павільён Цяньвандзянь (Павільён нябеснага ўладара), павільён Пуцігадзянь (Павільён бадысатв), будынак Цзюцзяньлоу (Церам з 9-цю прыбудоўкамі), Павільён для чытання сутраў, Павільён Буды і г.д. Павільён для чытання сутраў і Павільён Буды злучаныя адно з адным, утвараючы так званы «Дадзянь», што ў перакладзе азначае «Вялікі павільён». «Вялікі павільён» - гэта адзіны ламаісцкі манастыр у храмавым комплексе Дачжаасы. Ён пабудаваны ў эклектычным стылі, які аб'яднаў рысы кітайскай і тыбецкай архітэктуры, дзеліцца на пярэдні павільён, залу для чытання сутраў і павільён Буды. У цэнтры павільёна Буды размешчана срэбная статуя Буды вышынёй больш за 2 метры. Перад статуяй высіцца калона, сімвалічна названая «слупам, што звязвае зямлю і неба», на якой нанесены барэльеф у выглядзе дракона, што ляціць. Па абодвух баках сярэбранага Буды стаяць бронзавыя статуі, якія паказваюць заснавальніка ламаізму (або секты Жоўтакапялюшнікаў - гелук - па) Цзон-Капа, Далай-Ламу III і Далай-Ламу IV. Акрамя гэтага, у храме Дачжаасы захоўваецца мноства святых рэліквій, самыя вядомыя з якіх - гэта срэбная статуя Буды, Слуп Неба з барэльефам у выглядзе дракона, які ляціць, і насценны жывапіс. Гэта так званыя «тры святыні» храма.
Сувязі з аргкамітэтам |
010-68891434 |
Спасылкі |
|
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved. 16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040 |