У Харбіне адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі ПУАА
  2015-08-03 16:12:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку жніўня ў Музеі Паўночна-Усходняй антыяпонскай аб'яднанай арміі (ПУАА) у Харбіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), адкрылася выстава, прысвечаная 14-гадовай гісторыі гераічнай барацьбы гэтага партызанскага аб'яднання з японскімі агрэсарамі.

Па словах дырэктара музея Лю Чуньцзе, на выставе ўпершыню публічна прадстаўлены больш за 200 каштоўных аб'ектаў, сабраных як у розных кутках краіны, так і ў іншых краінах свету. Ён спадзяецца, што мерапрыемства дазволіць наведвальнікам лепш даведацца пра ролю ПУАА ў перамозе над японскімі мілітарыстамі.

ПУАА - антыяпонскае партызанскае фарміраванне, якое дзейнічала ў Маньчжурыі пасля яе акупацыі Японіяй у 1931 годзе. Пад кіраўніцтвам Кампартыі Кітая армія ў вельмі складаных умовах вяла доўгатэрміновую і жорсткую барацьбу з агрэсарамі. Гераічна загінулі ў бітвах з супернікамі партызаны, такія як Ян Цзін'юй, Чжаа Шанчжы і іншыя, шырока вядомыя ў Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040