Пекін абмяжуе рух аўтамашын на час правядзення буйных мерапрыемстваў у жніўні-верасні
  2015-08-04 12:41:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 20 жніўня па 3 верасня палове ўладальнікаў асабістых аўтамабіляў у кітайскай сталіцы будзе забаронена выязджаць на вуліцы. Транспартнае абмежаванне нацэлена на змякчэнне нагрузкі на дарогі падчас правядзення Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы і ваеннага парада з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

У названы прамежак часу ўладальнікам аўтамабіляў з дзяржнумарамі, якія заканчваюцца на "два", "чатыры", "шэсць", "восем" і "нуль", дазволяць выязджаць на вуліцы горада толькі па цотных датах, асабістыя аўто з няцотнымі лічбамі на канцы рэгістрацыйнага нумара таксама можна будзе выкарыстоўваць па аналагічным прынцыпе ратацыі, заявіла ў панядзелак мэрыя Пекіна.

Падобны прынцып ратацыі аўто быў уведзены ў мінулым годзе на час правядзення саміту АЦЭС у Пекіне. Гарадскія ўлады разлічваюць, што гэта мера дапаможа не толькі паменшыць паток аўтамабіляў на вуліцах, але і палепшыць якасць паветра.

Чакаецца, што новае абмежаванне дасць магчымасць таксама на 80 працэнтаў скараціць колькасць службовых аўтамабіляў на дарогах. Між тым, абмежаванне не закране грузавікоў для перавозкі прадуктаў харчавання і прадметаў штодзённага карыстання для насельніцтва сталіцы, а таксама грамадскіх аўтобусаў, колькасць якіх у паказаны час будзе, наадварот, павялічана.

Нагадаем, што Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы Міжнароднай аматарскай лёгкаатлетычнай федэрацыі пройдзе ў Пекіне 22-30 жніўня. Ваенны парад 3 верасня ў Пекіне з'яўляецца адным з серыйных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю перамогі ў вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне. 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040