Пекін будзе ўпрыгожаны 2,8 млн. гаршкоў з кветкамі да 70-годдзя Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам
  2015-08-11 11:01:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Улады Пекіна ўпрыгожаць горад 2,8 млн. гаршкоў з кветкамі ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам.

Кветкавае ўбранне кітайскай сталіцы з нагоды святаў і іншых важных падзей ужо стала добрай традыцыяй.

Кветкі будуць размешчаны ў маляўнічых месцах, на плошчах і турыстычных аб'ектах Пекіна, паведамілі ў Цэнтры па кіраванні паркавай гаспадаркай сталіцы.

Плануецца разбіць 32 вялікія кветкавыя клумбы, тэмай кампазіцыі якіх будуць мір і перамога, і больш за 1000 невялікіх дэкаратыўных аб'ектаў.

Кветкавае афармленне ў выглядзе фанфар, якія абвяшчаюць перамогу, будзе створана ў парку Чжуншань, які знаходзіцца недалёка ад плошчы Цяньаньмэнь. У парку Іхэюань (былы Летні імператарскі палац) у паўночна-заходняй частцы Пекіна з'явяцца кветкавыя фігуры ў форме аліўкавай галіны міру і галубоў.

Святочныя кветкавыя клумбы можна будзе ўбачыць у горадзе з 23 жніўня, яны будуць прыбраныя пасля 3 верасня, калі Кітай адзначыць Дзень Перамогі.-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040