Дзяржаўнае архіўнае ўпраўленне КНР апублікуе некаторыя пісьмовыя паказанні японскіх ваенных злачынцаў
  2015-08-12 15:09:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У дні святкавання 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам Дзяржаўнае архіўнае ўпраўленне КНР, пачынаючы з 11 жніўня, будзе штодня на працягу месяца публікаваць на сваім афіцыйным сайце пісьмовыя паказанні японскіх ваенных злачынцаў перыяду агрэсіі супраць Кітая. Такім чынам будуць апублікаваны матэрыялы па 31 японскім ваенным злачынцы. Таксама зроблены пераклад важных даных на англійскую мову. Раней гэтыя матэрыялы сістэматычна не публікаваліся.

Японская інтэрвенцыя ў Кітай пачалася ў 1931 годзе, а ў ліпені 1937-га, пасля інцыдэнту на мосце Лугоўцяа, японскімі агрэсарамі была разгорнута поўнамаштабная вайна, падчас якой страты Кітая сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва склалі звыш 35 млн. чалавек забітымі і параненымі. Прамы эканамічны ўрон падчас вайны склаў 100 млрд. долараў, ускосны – 500 мільярдаў.

Адказны прадстаўнік Дзяржаўнага архіўнага ўпраўлення паведаміў, што рашэнне апублікаваць паказанні ваенных злачынцаў прадыктавана неабходнасцю захаваць у памяці гістарычныя факты з мэтай навучання будучых пакаленняў, каб пазбегнуць паўтарэння трагедыі, і дзеля забеспячэння міру і стабільнасці ва ўсім свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040