Кітай ушаноўвае ветэранаў вайны супраціўлення японскім захопнікам
  2015-08-12 15:12:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усе ветэраны вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам, якія цяпер жывуць, атрымаюць прызнанне напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў ёй. Пра гэта было абвешчана ў аўторак.

Згодна з цыркулярам, сумесна апублікаваным ведамствамі грамадзянскай адміністрацыі і фінансаў, а таксама Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння, адпаведным мясцовым ведамствам даручана выдаткаваць грошы ці падарункі ветэранам.

Акрамя таго, у памяць пра ўклад, які ўнеслі ветэраны, у тым ліку тыя, што ваявалі пад кіраўніцтвам партыі Гаміньдан, пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы, гаворыцца ў цыркуляры.

Таксама, згодна з цыркулярам, медыцынская дапамога павінна быць прадастаўлена ўсім ветэранам.

Напярэдадні 70-й гадавіны перамогі ў вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне ў Кітаі запланаваны шэраг мерапрыемстваў, кульмінацыяй якіх стане парад перамогі, які пройдзе 3 верасня ў Пекіне.

Раней у аўторак, ведамства грамадзянскай адміністрацыі і фінансаў апублікавалі іншы цыркуляр, згодна з якім, ветэраны вайны атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры 5000 юаняў / 802,6 дол. ЗША / да верасня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040