У Пекіне на час начных рэпетыцый парада перамогі будуць зачынены некаторыя вуліцы і станцыі метро
  2015-08-12 15:14:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На час правядзення начных рэпетыцый ваеннага параду, запланаванага на 3 верасня ў рамках святкавання 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам, у Пекіне будуць зачынены некаторыя вуліцы і станцыі метро.

Паводле паведамлення пекінскай паліцыі, начныя рэпетыцыі намечаны на 13 і 15 жніўня і будуць пачынацца ў 22:30 і заканчвацца ў 04:00 наступнага дня.

У гэтыя прамежкі часу вуліцы вакол плошчы Цяньаньмэнь і побач з адной з цэнтральных вуліц Пекіна – Чан'аньцзе, дзе будуць маршыраваць салдаты, будуць зачыненыя. Акрамя таго, на некалькіх вуліцах будзе забаронена начная паркоўка аўтамабіляў. На ўезд спатрэбіцца спецыяльны дазвол.

З 23:00 да заканчэння рэпетыцый на наступны дзень будуць таксама зачынены пяць станцый метро, якія знаходзяцца ўздоўж вуліцы Чан'аньцзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040