Да святкавання 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення Пекін заменіць агароджы на праспекце Чан'ань
  2015-08-13 11:31:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам Пекін заменіць загараджальныя платы ўздоўж праспекта Чан'ань на новыя. Пра гэта паведаміла Пекінская металургічная карпарацыя "Шоўду", якая адказвае за працу па замене агародж.

Загараджальныя платы па краях праспекта ад Фусінмэня да Цзяньгамэня, ад вуліцы Фую да вуліцы Вэньцзінь і ад вуліцы Наньчан да вуліцы Сіхуамэнь будуць замененыя на новыя загароды. Усяго паставяць 18 км загарод.

Па стане на 12 жніўня ўжо завершана работа па замене агароджаў на ўчастку працягласцю ў 11 км. Плануецца, што да 15 жніўня новыя загароды з'явяцца на 2 км дарогі.

Новыя агароджы ўпрыгожаны лотасамі, кітайскім вузлом і іншымі арнаментамі з нацыянальнай спецыфікай. Матэрыял для новых загарод - нержавеючая сталь -- адрозніваецца высокай трываласцю. 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040