У Кітаі прайшла рэпетыцыя парада Перамогі
  2015-08-24 10:28:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі адбылася буйнамаштабная рэпетыцыя ваеннага парада, які адбудзецца 3 верасня ў рамках святкавання 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне. Рэпетыцыя праводзілася з вечара суботы па раніцу нядзелі на плошчы Цяньаньмэнь і вуліцы Чан'аньцзе ў цэнтры Пекіна.

Больш за 10 тыс. вайскоўцаў, каля 500 адзінак ваеннай тэхнікі і прыкладна 200 самалётаў прынялі ўдзел у рэпетыцыі, паведамілі агенцтву Сіньхуа.

Усе фарміраванні, уключаючы замежныя войскі і ветэранаў Другой сусветнай вайны, прысутнічалі на рэпетыцыі, якую назіралі каля 35 тыс. гледачоў.

Па словах крыніцы, рэпетыцыя прайшла "гладка і арганізавана", пастаўленыя мэты былі дасягнуты.

Рэпетыцыя праводзілася ў выхадныя дні з мэтай мінімізаваць нязручнасці, выкліканыя абмежаваннем дарожнага руху ў розных частках горада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040