Жанчыны-вайскоўцы ганаровай варты ўпершыню возьмуць удзел у парадзе на плошчы Цяньаньмэнь
  2015-08-24 16:43:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упершыню кітайскія жанчыны-вайскоўцы ганаровай варты будуць праходзіць па плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне падчас ваеннага параду.

Як стала вядома кар. Сіньхуа, удзел у парадзе, які пройдзе на галоўнай плошчы краіны 3 верасня ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне, прыме 51 дзяўчына ў складзе разліку ганаровай варты - па 17 чалавек у трох шэрагах, прадстаўляючы сухапутныя войскі, ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы.

Іх сярэдні ўзрост - 20 гадоў, рост - 1,78 метра.

У складзе ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая, якая мае ўжо 63-гадовую гісторыю, жанчыны-вайскоўцы з'явіліся зусім нядаўна - у лютым 2014 года. У маі 2014 года дзяўчыны прыступілі да выканання сваіх службовых абавязкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040