Маючы адбыцца ваенны парад адлюструе працэс мадэрнізацыі кітайскай арміі
  2015-08-25 15:35:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 верасня ў Пекіне адбудзецца першы ваенны парад Кітая, прысвечаны Перамозе ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне. Розныя колы Кітая і замежных краін з нецярпеннем чакаюць дэбюту новай ваеннай тэхнікі УС Кітая.

Эксперт па ваеннай тэхніцы, дацэнт Акадэміі нацыянальнай абароны НВАК Гэ Лідэ паведаміў, што на маючым адбыцца ваенным парадзе ў асноўным будуць паказаны сістэмы ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца зараз на ўзбраенні розных родаў войскаў Кітая, у тым ліку і шэраг новых узбраенняў. Яны будуць цалкам адлюстроўваць новыя дасягненні ў будаўніцтве сістэмы ўзбраення УС Кітая.

На маючым адбыцца ваенным парадзе ВМС Кітая прадставяць супрацькарабельныя ракеты, ракеты класа "карабель-паветра" і знішчальнікі карабельнага базавання новага тыпу, ВПС Кітая пакажуць знішчальнікі, далёкія бамбардзіроўшчыкі і самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання новага тыпу, сухапутныя войскі - баявыя верталёты, удасканаленыя асноўныя баявыя танкі новага тыпу, а Другі артылерыйскі корпус НВАК - звычайныя балістычныя ракеты сярэдняга і далёкага радыусаў дзеяння і балістычныя ракеты стратэгічнага прызначэння новага тыпу.

Паводле паведамлення супрацоўніка Аб'яднанага камандавання ваеннага парада Лі Гуанбіня, большая частка новага айчыннага ўзбраення, якое будзе паказана на маючым адбыцца ваенным парадзе, ужо дасягнула перадавога сусветнага ўзроўню.

Гэ Лідэ лічыць, што знішчальнікі карабельнага базавання новага тыпу ВМС Кітая стануць "цвіком праграмы" параду, бо яны з'яўляюцца важным сведчаннем узроўню баяздольнасці авіяносца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040