У Пекіне з нагоды 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення адкрылася выстава памятных манет і значкоў
  2015-08-27 11:14:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ў Пекіне ў азнаменаванне 70-й гадавіны перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і сусветнай вайне супраць фашызму адкрылася выстава юбілейных манет і значкоў. Арганізатарам мерапрыемства выступае Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам.

На выставе дэманструюцца каля 300 манет і значкоў, прысвечаных Другой сусветнай вайне і выпушчаных у 48 краінах і рэгіёнах з 1943 года.

"Гэтыя 300 юбілейных манет і значкоў адлюстроўваюць працэс цяжкай барацьбы кітайскага народа з японскімі агрэсарамі і дэманструюць велізарную ахвяру кітайскай нацыі і яе гістарычны ўклад у сусветную антыфашысцкую вайну, а таксама папулярызуюць сярод народаў усяго свету канцэпцыю міру, супрацоўніцтва і развіцця", - заявіў намеснік старшыні Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам Се Юань.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара Кітайскай манетнай кампаніі Шаа Цзюньчжы, экспанаты выставы былі адабраны з больш чым 1000 памятных манет і значкоў, прысвечаных Другой сусветнай вайне і выпушчаныя ў 60 з лішнім краінах і рэгіёнах на працягу апошніх больш чым 70 гадоў. "Спадзяюся, што гэтыя манеты і значкі будуць сведчаннямі гісторыі і стануць дарагімі ўспамінамі людзей", - дадаў ён.

Як паведамляецца, выстава ў Пекіне будзе доўжыцца да 15 верасня, затым яна адправіцца па кітайскіх і замежных гарадах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040