Заснавальнік і выканаўчы старшыня Сусветнага эканамічнага форуму Клаус Шваб на брыфінгу заявіў, што сучасны свет перажывае велізарныя змены і бурнае развіццё. Ён мае патрэбу ў рашучым кіраўніцтве новага тыпу, якое зыходзіць з доўгатэрміновых перспектыў, ставіць дакладныя мэты і разам працуе над іх дасягненнем, каб дапамагчы справіцца з рознымі выклікамі, якія стаяць перад планетай.
СЭФ абвясціў, што на маючым адбыцца пасяджэнні будуць прысутнічаць звыш трох тысяч прадстаўнікоў палітычных, камерцыйных і навуковых колаў, а таксама СМІ з больш чым ста краін.
Міністэрства замежных спраў КНР паведаміла, што старшыня Сі Цзіньпін 15-18 студзеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Швейцарыю, дзе возьме ўдзел у штогадовым пасяджэнні СЭФ. - Р -