Пастаянны прадстаўнік КНР у Канцылярыі ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ма Чжаасюй адзначыў, што ў свеце па-ранейшаму адчуваюцца глыбіннае ўздзеянне міжнароднага фінансавага крызісу і недахоп імпульсаў для аднаўлення сусветнай эканомікі. Глабальны гандаль і інвестыцыі ўсё яшчэ застаюцца слабымі, на фінансавых рынках пастаянна назіраюцца ваганні. Ма Чжаасюй адзначыў, што на фоне гэтага ўдзел Сі Цзіньпіна ў штогадовай сесіі СЭФ прыцягвае ўсеагульную ўвагу. Усе спадзяюцца, што Сі Цзіньпін прадставіць у поўнай меры бягучую сітуацыю ў сусветнай эканоміцы і погляд Кітая на існуючыя абставіны.
Ма Чжаасюй выказаў упэўненасць, што ўдзел Сі Цзіньпіна ў сесіі СЭФ абавязкова паўплывае на аднаўленне і рост сусветнай эканомікі, стымуляванне рэформ глабальнай сістэмы кіравання і садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву.
Дакранаючыся ролі СЭФ, Ма Чжаасюй заявіў, што СЭФ – агульнапрызнаны "неафіцыйны вышэйшы форум" для абмеркавання лідарамі палітычных колаў, бізнес-структур і грамадскіх арганізацый з усіх канцоў свету праблем сусветнай эканомікі. Штогадовая сесія ў Давосе лічыцца "флюгерам сусветнай эканомікі". Кітай прымае ўдзел у рабоце гэтага мерапрыемства штогод пачынаючы з 1979 года. Апрача таго, у Кітаі штогод таксама праходзіць "Летні Давос". - Р -