Старшыня КНР Сі Цзіньпін спецбортам прыбыў у Цюрых, пачаўшы дзяржаўны візіт у Швейцарыю.
Сёння каля 12.40 па мясцовым часе самалёт старшыні КНР прыбыў у Цюрыхскі міжнародны аэрапорт. Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань выйшлі з самалёта, ля трапа іх сустрэлі прэзідэнт Швейцарыі Дорыс Лойтхард і яе муж Роланд Хаусін ў суправаджэнні швейцарскіх высокапастаўленых асоб. Дзеці падарылі Сі Цзіньпін і Пэн Ліюань кветкі.
Д. Лойтхард правяла ў гонар Сі Цзіньпіна і Пэн Ліюань урачыстую цырымонію сустрэчы. Сі Цзіньпін паціснуў руку прысутным швейцарскім афіцыйным асобам, Д. Лойтхард паціснула руку суправаджаючым Сі Цзіньпіна. Затым кіраўнік КНР з жонкай і кіраўнік Швейцарыі з мужам па чырвонай дывановай дарожцы прайшлі да месца агляду ганаровай варты. Аркестр сыграў гімны КНР і Швейцарыі. Сі Цзіньпін у суправаджэнні Д. Лойтхард агледзеў ганаровую варту.
Спадзяюся падчас гэтага візіту паглыбіць традыцыйнае сяброўства паміж народамі дзвюх краін, пашырыць практычнае супрацоўніцтва ў розных галінах, узбагаціць змест кітайска-швейцарскага інавацыйнага стратэгічнага партнёрства, садзейнічаць вываду двухбаковых адносін на новы ўзровень развіцця, а таксама сумесна ўкараняць актыўныя фактары для садзейнічання адраджэнню сусветнай эканомікі. Я таксама накіруюсь у Давос для ўдзелу ў штогадовым пасяджэнні Сусветнага эканамічнага форуму-2017, а таксама паеду ў Жэневу і Лазану, дзе наведаю шэраг міжнародных арганізацый. Я ўпэўнены, што Кітай і Швейцарыя сумеснымі намаганнямі з адпаведнымі бакамі зробяць гэты візіт паспяховым ", - сказаў Сі Цзіньпін.
Пасля прылёту ў Цюрых Сі Цзіньпін на спецыяльным цягніку швейцарскага ўрада накіруецца з візітам у Берн, потым прыбудзе ў Давос на штогадовае пасяджэнне Сусветнага эканамічнага форуму, а затым наведае штаб-кватэру ААН у Жэневе, СААЗ і МАК.