Пятая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 12-га склікання пачнецца ў Пекіне 3 сакавіка. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік сесіі Ван Гацін.
Падчас сесіі 2000 членаў УК НПКСК з розных колаў грамадскасці абмяркуюць палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пытанні, звязаныя з развіццём краіны, заявіў ён. - Р -