Доля Кітая на сусветным рынку экспрэс-даставак складае 40 працэнтаў
  2017-06-29 16:01:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай займае 40% сусветнага рынку экспрэс-даставак, пра што сведчаць даныя, прыведзеныя на форуме па глабальнай лагістыцы ў Чэнду правінцыі Сычуань, паводле якіх колькасць экспрэс-адпраўленняў у краіне ў 2016 годзе склала 33 млрд., пры гэтым даход галіны за год перавысіў 400 млрд. юаняў.

"Фарміраванне рынку экспрэс-дастаўкі ў Кітаі хоць і пачалося пазней за іншыя краіны, але вынікі, якія ён здолеў прадэманстраваць за 30 гадоў, ўражваюць", -- заявіў кіраўнік Кітайскай асацыяцыі кампаній экспрэс-даставак Гаа Хунфэн на форуме. Ужо некалькі гадоў запар Кітай займае першае месца ў свеце па аб'ёме аперацый у гэтым сектары, які служыць незаменнай апорай у развіцці рынку электроннай камерцыі, чый аб'ём ацэньваецца ўжо ў 4 трлн. юаней, адзначыў ён.

Апрача ўнутранага рынку прадпрыемствы галіны маюць намер развіваць аперацыі і за мяжой. Напрыклад, пошта Кітая, з'яўляючыся членам Сусветнага паштовага саюза, адкрыла да гэтага моманту дзевяць транзітна-перавалачных баз у ЗША, Германіі, Аўстраліі і Вялікабрытаніі. У 2016 годзе яна павялічыла аб'ём экспрэс-адпраўленняў з Кітая на 44,9% у параўнанні з папярэднім годам. Таксама пра намер выйсці за мяжу заявілі прыватныя кампаніі экспрэс-даставак «Шуньфэн», «Юаньтун» і «Юньда».

Форум па глабальнай лагістыцы ў Чэнду арганізаваны Кітайскім грамадствам работнікаў транспарту ў рамках 14-га Кітайскага міжнароднага лагістычнага фестывалю – галіновага мерапрыемства, якое мае ўплыў не толькі ў Кітаі, але і ва ўсім азіяцкім рэгіёне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040