У 10 гадзін раніцы ў Доме народных сходаў у Пекіне адкрыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-годдзю стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.
Старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на гэтым сходзе. "Кітайскі народ любіць мір, – падкрэсліў Сі Цзіньпін. – Мы не імкнемся да агрэсіі і экспансіі, але ўпэўнены ў перамозе над любым захопнікам".
Кітайскі народ ніколі не дазволіць ніводнаму народу, арганізацыі або палітычнай партыі аддзяліць якую-небудзь частку кітайскай тэрыторыі, падкрэсліў кіраўнік Кітая. "Ніхто не павінен чакаць, што мы праглынем горкія плады, якія наносяць шкоду нашаму суверэнiтэту, бяспецы і інтарэсам развіцця", – сказаў ён. - Р -