Кітайскія і замежныя журналісты дзеляцца ўражаннямі аб рэйкавым транспарце кітайскай сталіцы
  2017-10-22 09:08:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 кастрычніка, у пятніцу журналісты больш за 30 кітайскіх і замежных СМІ здзейснілі экскурсію ў Пекінскі дыспетчарскі цэнтр кіравання рэйкавым транспартам і на лінію сталічнага метрапалітэна Яньфан. У цэнтры ім прадставілася магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй пра цягнікі, пасажыразварот і з іншымі дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу.

Па словах начальніка цэнтра Чжань Мінхуэя, за больш чым 40 гадоў у Пекіне было пабудавана 19 ветак метро агульнай працягласцю 574 км, уздоўж якіх размешчана 345 станцый, у тым ліку 54 перасадачныя. У першай палове гэтага года сярэдні пасажыразварот пекінскай сеткі рэйкавага транспарту перавысіў 10 млн чалавека-раз у дзень; да цяперашняга моманту максімальны сутачны пасажыразварот дасягнуў парадку 12,1 млн чалавека-раз.

Чжань Мінхуэй адзначыў, што да 2020 года ў Пекіне будзе дзейнічаць 30 ліній метро, якія будуць ахопліваць больш за 900 кв. км; штодзённы пасажыраабарот, па прагнозах, дасягне 15-18 млн чалавека-раз.

Ён таксама распавёў карэспандэнтам аб механізме рэагавання на надзвычайныя сітуацыі на рэйкавым транспарце, колькасці супрацоўнікаў цэнтра, сістэме аварыйнай сігналізацыі, выхадаў з метро, кіраванні і адказаў на пытанні.

З 12 кастрычніка ў Пекіне праходзяць мерапрыемствы, арганізаваныя прэс-цэнтрам 19-га з'езда КПК, уключаючы экскурсіі ў музей Гугун і новы аэрапорт, нацэленыя на азнаямленне кітайскіх і замежных журналістаў з поспехамі развіцця Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040