Ван І пра важныя вынікі пасяджэння кіраўнікоў МЗС Кітая і краін АСЕАН
  2018-08-03 09:34:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў КНР пасля ўдзелу ў пасяджэнні кіраўнікоў МЗС Кітая і краін АСЕАН у Сінгапуры правёў прэс-брыфінг для прадстаўнікоў кітайскіх і замежных СМІ.

Ван І адзначыў, што ў гэты раз пасяджэнне было больш гарманічным і больш дружалюбным, чым у мінулыя гады, што яшчэ раз адлюстроўвае далейшае ўзмацненне ўзаемадаверу і яшчэ большае адстойванне ўзаемападтрымкі паміж КНР і краінамі АСЕАН.

Кіраўнік МЗС КНР адзначыў, што найбольш важным вынікам сустрэчы стала дасягненне адзінага праекта абмеркавання тэксту Кодэкса паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры / ПКМ /. Гэта новы значны прарыў у рамках кансультацый па гэтым дакуменце. Факты ў канчатковым рахунку яшчэ раз пацвярджаюць, што Кітай і краіны АСЕАН у поўнай меры здольныя сумесна забяспечваць мір і стабільнасць у ПКМ і маюць мудрасць для таго, каб выпрацаваць правілы паводзінаў у рэгіёне, якія ўсе бакі змогуць выконваць.

Ван І падкрэсліў, што да найбольш важных вынікаў пасяджэння варта аднесці якасны скачок на аснове колькаснага назапашвання паказчыкаў у адносінах КНР і АСЕАН, пераход ад перыяду нарошчвання паскоранага развіцця ў перыяд сталасці з упорам на павышэнне якасці і мадэрнізацыю. Можна сказаць, што Кітай і АСЕАН выйшлі ў сваіх адносінах на новы этап шматвектарнага развіцця.

Па-першае, можна казаць пра новы этап у планаванні супрацоўніцтва. Бакі ўжо дасягнулі кансенсусу па "бачанні стратэгічнага партнёрства КНР і АСЕАН да 2030 года". Дадзены дакумент пасля рэалізацыі ўсіх прадугледжаных працэдур будзе прадстаўлены для апублікавання на сустрэчы лідараў КНР і АСЕАН, якая запланавана на лістапад гэтага года.

Па-другое, можна казаць пра новы этап у супрацоўніцтве па бяспецы. Бакі дамовіліся аб правядзенні сумесных вучэнняў на моры ў кастрычніку гэтага года.

Па-трэцяе, можна казаць пра новы этап у супрацоўніцтве па інавацыях.

Па-чацвёртае, можна казаць пра новы этап у гуманітарных абменах.

Па-пятае, можна казаць пра новы этап у капітальным забеспячэнні. Кітай павялічыць фінансаванне Фонду супрацоўніцтва КНР і АСЕАН і сфарміруе адмысловую групу кіравання фондам пры Сакратарыяце АСЕАН.

Ван І сказаў, што сёлета адзначаецца 15-годдзе ўстанаўлення адносін стратэгічнага партнёрства паміж КНР і АСЕАН, і толькі што завяршылася пасяджэнне, якое адлюстроўвае высокі ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва паміж бакамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040