Кітайскі рэгіянальны самалёт ARJ21 прайшоў лётныя выпрабаванні ва ўмовах высокіх тэмператур
  2018-08-15 16:29:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі рэгіянальны самалёт ARJ21 прайшоў лётныя выпрабаванні ва ўмовах высокіх тэмператур у Турфане (Сіньцзян-Уйгурскі АР). Пра гэта паведаміў распрацоўшчык самалёта.

На працягу 12 дзён у Турфане тэсціравалася праца розных сістэм паветранага судна, распавялі ў Кітайскай карпарацыі камерцыйнай авіяцыі. Лётныя выпрабаванні былі праведзены для далейшай аптымізацыі сістэм ARJ21, паколькі вытворца імкнецца стварыць лёгкі, эканамічны і высокаэксплуатацыйны самалёт.

ARJ21 разлічаны на перавозку ад 78 да 90 пасажыраў, дальнасць яго палёту складае 3700 км. Гэта першы кітайскі рэгіянальны лайнер, распрацаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі лётнай прыдатнасці. У камерцыйнай эксплуатацыі самалёт знаходзіцца з 28 чэрвеня 2016 года, а яго масавая вытворчасць пачалася ў верасні 2017 года. Першым аператарам ARJ21 стала авіякампанія Chengdu Airlines, якая выкарыстоўвае пяць самалётаў гэтай мадэлі на васьмі маршрутах, што звязваюць 15 кітайскіх гарадоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040