Гарадскіх жыхароў у Кітаі стала на 640 млн больш за гады рэформаў і адкрытасці
  2018-09-11 15:57:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай за апошнія 40 гадоў дамогся істотнага павышэння ўзроўню ўрбанізацыі і хуткага росту гарадскога насельніцтва дзякуючы сваёй палітыцы рэформаў і адкрытасці. Пра гэта сведчыць новы даклад Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення.

Паводле прыведзеных у ім дадзеных, на канец 2017 года ў Кітаі пастаянных жыхароў гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу налічвалася 810 млн чалавек, што на 640 млн перасягнула ўзровень 1978 года, пры сярэднегадовым росце на 16,44 млн. Доля гарадскога насельніцтва, такім чынам, дасягнула у краіне 58,52 прац., павялічыўшыся з 17,92 прац. у канцы 1978 года.

За дадзены перыяд колькасць гарадоў у Кітаі павялічылася ў 3,4 разы - са 193 у 1978 годзе да 661 у 2017-м. Пры гэтым калі 40 гадоў таму з насельніцтвам не менш за 5 млн чалавек быў адзін Шанхай, то сёння такіх гарадоў у Кітаі 16.

Акрамя колькасных змен адбыліся і важныя якасныя, якія выяўляюцца, у прыватнасці, у прыкметным паляпшэнні грамадскага гарадскога транспарту і інфраструктуры. На канец 1978 года рэйкавы транспарт працаваў толькі ў Пекіне, з працягласцю шляхоў 23,6 км, але па стане на канец 2017 года такі від транспарту атрымаў распаўсюджванне ў 32 кітайскіх гарадах, агульная працягласць ліній склала 4484 км. Парк пасажырскіх аўтобусаў складаў у 1978 годзе 17 тыс. машын для ўсіх гарадоў, а на канец 2016 года - 477 тыс. для гарадоў акруговага ўзроўню і вышэй.

Даклад Дзяржстата таксама паказаў істотнае паляпшэнне жыцця гарадскога насельніцтва. Так, у 2017 годзе наяўныя сярэднедушавы даход гарадскога насельніцтва склаў 36 396 юаняў / 5322 дол. ЗША / - у 15,4 разы больш, чым у 1978 годзе. Колькасць занятага насельніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу павялічылася больш чым у чатыры разы за 40 гадоў - да 424,62 мільёна чалавек на канец мінулага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040