Кітай гатовы з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" сумесна карыстацца прасторавай інфармацыяй
  2018-09-12 15:27:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок гатовы з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" сумесна карыстацца прасторавай інфармацыяй.

Такія выказванні зрабіў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення КНР У Яньхуа на днях на форуме развіцця калідора прасторавай інфармацыі Кітай-АСЕАН у рамках "Пояса і шляху", які адбыўся ў горадзе Наньнін, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна на поўдні Кітая.

Па словах чыноўніка, арбітальная спадарожнікавая групоўка Кітая ў дадзены момант складае больш за 200 касмічных апаратаў, якія ўключаюць спадарожнікі сувязі, спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання, навігацыйныя і навуковыя спадарожнікі.

Прасторавая інфармацыя, як нагадаў ён, паскоранымі тэмпамі інтэгруецца з высокімі тэхналогіямі апрацоўкі вялікіх даных, хмарных вылічэнняў і інтэрнэту-рэчаў і стала даступнай для краін АСЕАН.

Арганізатарамі форуму выступілі Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне КНР і адміністрацыя раёна. Мерапрыемства нацэлена на прасоўванне будаўніцтва калідора прасторавай інфармацыі ў краінах АСЕАН і прымянення кітайскіх касмічных тэхналогій і дасягненняў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040