Ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, сёння раніцай афіцыйна адкрыты рух па тунэлі, які праходзіць пад ракой Янцзы.
Тунэль, агульная працягласць якога складае 2,6 км, а дыяметр дасягае 15,2 м, мае два ярусы: верхні прызначаны для руху аўтамабіляў, а па ніжнім праходзяць цягнікі метро.
Будаўніцтва распачата ў 2014 годзе. Адначасова з адкрыццём тунэлю запушчаны рух па 7-ым і ўсходнім участках першай чаргі 11-й лініі Уханьскага метрапалітэна. - Р -