Сі Цзіньпін: неабходна пашыраць адкрытасць
  2018-12-18 12:56:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Развіццё Кітая немагчыма рэалізаваць у закрытым фармаце, у адрыве ад астатняга свету. Упэўненасць у гэтым сёння выказаў старшыня КНР. У той жа час знешні свет на яго шляху да росквіту не можа абысціся без Кітая. Неабходна працягваць пашырэнне адкрытасці, бесперапынна прасоўваць сумеснае стварэнне супольнасці адзінага лёсу, указаў Сі Цзіньпін. Кітай будзе стымуляваць фарміраванне новага тыпу міжнародных адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе, роўнасці і справядлівасці. Варта паважаць права народаў усіх краін на самастойны выбар шляху развіцця, перакананы кіраўнік КНР; неабходна выступаць супраць навязвання сваёй волі іншым, супраць прыгнёту слабых моцнымі. Кітай, як адказная дзяржава, мае намер падтрымліваць прагрэс у краінах, якія развіваюцца, актыўна ўдзельнічаць у пераўтварэнні і фарміраванні сістэмы глабальнага кіравання. Кітай падтрымлівае шматбаковую гандлёвую сістэму і гатовы стымуляваць лібералізацыю і спрашчэнне гандлёвых і інвестыцыйных працэдур. У гэтых працэсах Кітай робіць упор на ініцыяваны ім глабальны праект «Адзін пояс і адзін шлях», сумесна з партнёрамі ствараючы новую платформу міжнароднага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай не будзе ахвяраваць інтарэсамі іншых краін дзеля ўласнага развіцця і ні пры якіх абставінах не мае намеру адмаўляцца ад сваіх законных правоў і інтарэсаў. Палітыка Кітая ў галіне міжнароднай бяспекі і развіцця мае абарончы характар. Развіццё КНР не ўяўляе пагрозы для іншых дзяржаў. Якога б ўзроўню ў сваім развіцці ні дасягнуў Кітай, ён ніколі не будзе прэтэндаваць на ролю гегемона. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040