Праект адзінага закона аб замежных інвестыцыях прадставілі на разгляд ПК УСНП
  2018-12-25 16:18:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праект закона аб замежных інвестыцыях прадставілі 23 снежня на разгляд сесіі кітайскага Пастаяннага камітэта УСНП. Законапраект, закліканы замацаваць асноўныя пазіцыі ў гэтай сферы, накіраваны на садзейнічанне і абарону замежных інвестараў. Кітай, такім чынам, прадэманстраваў упэўненасць і рашучасць павышэння ступені адкрытасці знешняму свету.

Па стане на кастрычнік бягучага года ў Кітаі налічвалася амаль 950 тыс. прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый. Аб'ём замежнага капіталу, які рэальна выкарыстоўваецца ў краіне, перавысіў 2,1 трлн долараў. Уліванні з іншых дзяржаў сталі важным лакаматывам для прасоўвання кітайскага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У выпадку адабрэння гэты адзіны закон заменіць 3 дзеючых: пра прадпрыемствы, якія спалучаюць кітайскі і замежны капітал, пра прадпрыемствы, заснаваныя на пачатках супрацоўніцтва кітайскіх і замежных інвестараў, і пра прадпрыемствы, што цалкам належаць замежнікам. Новы законапраект забяспечыць большую адкрытасць на маючым адбыцца этапе развіцця і дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць замежныя ўкладанні, упэўнены міністр юстыцыі КНР Фу Чжэнхуа:

«Дзяржава ў адпаведнасці з законам абараняе права індывідуальнай ўласнасці замежных інвестараў. У будучыні прымус іх перадаць тэхналогіі адміністрацыйнымі сродкамі будзе забаронены. Новы закон загадвае мясцовым уладам строга выконваць адпаведную палітыку і ўсе падпісаныя дагаворы, удасканальваць механізм падачы скаргаў і барацьбы замежных укладчыкаў за свае правы, уводзіць абавязак неадкладна рэагаваць на іх звароты».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040