Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін сёння заклікаў да намаганняў па стварэнні спрыяльнага прававога асяроддзя ў мэтах садзейнічання рэформам, развіццю і стабільнасці Кітая.
Сі Цзіньпін старшыняваў і выступіў з важнай прамовай на 2-м пасяджэнні Камісіі ЦК КПК па ўсебаковым забеспячэнні законнасці ў дзяржаўным кіраванні, кіраўніком якой ён з'яўляецца. Паводле яго слоў, 40-гадовы вопыт палітыкі рэформаў і адкрытасці паказвае, што эфектыўная работа па ажыццяўленні рэформаў, развіцця і стабільнасці неаддзельная ад прынцыпу законнасці, чым глыбей рэформы і адкрытасць, тым больш актуальна захаванне дадзенага прынцыпу.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна паляпшаць планаванне прававога будаўніцтва, павышаць якасць і эфектыўнасць заканадаўчай працы, забяспечваць і абслугоўваць патрэбы рэформаў і развіцця, ствараць гарманічнае і стабільнае сацыяльнае асяроддзе, умацоўваць будаўніцтва ў сферы прававых нормаў, якія датычацца замежнікаў, каб стварыць спрыяльнае прававое асяроддзе ў мэтах садзейнічання рэформам, развіццю і стабільнасці.