Абвешчана аб пачатку конкурсу «У АБ'ЕКТЫВЕ – ПОЯС І ШЛЯХ»
  2019-02-28 16:51:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МРК-анлайн паведаміла, што 28 лютага пачынаецца збор фотаздымкаў на конкурс «У АБ'ЕКТЫВЕ – ПОЯС І ШЛЯХ».

Міжнароднае радыё Кітая праз медыяплатформы, унутраныя і замежныя сацыяльныя сеткі і сяброўскія замежныя рэсурсы збірае фотаработы карыстальнікаў з усяго свету. Мэта мерапрыемства заключаецца ў тым, каб адлюстраваць дасягненні будаўніцтва «Пояса і шляху» і паказаць значэнне Шаўковага шляху, мірнае супрацоўніцтва, адкрытасць і талерантнасць, узаемнае навучанне і ўдасканаленне, узаемную выгаду, а таксама прадставіць новыя змены, якія адбыліся дзякуючы ініцыятыве «Пояс і шлях»; зафіксаваць культурныя абмены, шчырае сяброўства паміж кітайскім народам і народамі краін уздоўж «Пояса і шляху», паказаць звычаі і традыцыі адпаведных краін.

Конкурс будзе доўжыцца з 28 лютага па 10 красавіка. У перыяд з 28 лютага па 28 сакавіка – збор фотаздымкаў, з 29 сакавіка па 9 красавіка – папярэдні адбор, галасаванне і экспертная ацэнка; 10 красавіка будуць апублікаваны афіцыйныя вынікі.

Працы можна дасылаць на электронную пошту withyou2019@qq.com. Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве апублікавана на сайце www.cri.cn/withyou.

Прымайце ўдзел у гэтай ініцыятыве! Вашы фотаздымкі з'явяцца сведкамі сяброўскіх абменаў 21 стагоддзя! - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040