"Авангард новай эпохі": Унутраная Манголія імкнецца стаць маляўнічым рэгіёнам Паўночнага памежжа
  2019-03-04 15:17:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 сакавіка 2018 года на першай сесіі УСНП 13-га склікання ў спрэчках з дэпутатамі УСНП аўтаномнага раёна Унутраная Манголія генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прасоўваць высакаякаснае развіццё эканомікі, вырашыць праблему ліквідацыі беднасці, Нацыянальнага яднання і стабільнасці Паўночнага прыгранічнага рэгіёну, зрабіць запаведны памежны раён яшчэ прыгажэй і ярчэй.

Для рэалізацыі патрабаванняў Сі Цзіньпіна ўлады Унутранай Манголіі разгарнулі працу па барацьбе з беднасцю і прынялі меры па высакаякасным развіцці раёна.

Улады Унутранай Манголіі намецілі задачы па барацьбе з беднасцю: у 2019 годзе пазбавіць ад яе 140 тысяч чалавек, вывесці са становішча бедных усе вёсачкі-гацаа (найбольш дробная адміністрацыйная адзінка аўтаномнага раёна Унутранай Манголіі).

Генеральны сакратар Сі Цзіньпін асабліва цікавіцца справамі ў вёсцы Сяамяацзы, адміністрацыйна падпарадкаванай сялу Дамяа. Мясцовыя жыхары вёскі вырашылі займацца вырошчваннем лекавых траў традыцыйнай медыцыны, для гэтага тут было пабудавана больш за 100 цяпліц.

Жыхар вёскі Сяамяацзы вёскі Дамяа горада Чыфэн Унутранай Манголіі Лу Далі:

"Мы пабудавалі больш за 10 цяпліц, з кожнай цяпліцы мы атрымаем даходы да 20 тыс. юаняў".

У мінулым годзе сярэднегадавы даход на душу насельніцтва вёскі Сяамяацзы быў 14 тыс. юаняў. Была пракладзена новая дарога, пабудавана станцыя для вывазу смецця. Аблічча вёскі карэнным чынам змянілася. У апоры на развіццё профільнай індустрыі, улады Унутранай Манголіі пачалі весці паралельную працу адраснай дапамогі бедным. У 2018 годзе ва ўсім аўтаномным раёне Унутраная Манголія ад беднасці пазбавіліся 235 тыс. чалавек, узровень беднасці знізіўся да 1.06%.

Для рэалізацыі патрабаванняў Сі Цзіньпіна, Унутраная Манголія, аб'яднаўшы свае рэсурсы, такія як вугаль і рэдказямельныя металы, удасканальвае развіццё вытворчай лагістыкі і садзейнічае трансфармацыі і мадэрнізацыі прамысловасці структуры.

Дэпутат УСНП, начальнік Камітэта па справах развіцця і рэформах Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Гун Мінчжу:

"Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін добра ведае аб праблемах Унутранай Манголіі ў ходзе развіцця. Ён вызначыў наш накірунак, а менавіта-узмацніць дыверсіфікаванае развіццё, стварыць сучасную і шматузроўневую прамысловую структуру".

Адзін з хімкамбінатаў Унутранай Манголіі ажыццявіў рэфармаванне мадэлі вытворчасці, і перайшоў на інтэлектуалізацыю на ўсіх звёнах вытворчага ланцугу - ад выпрацоўкі, упакоўкі да лініі праверкі. Цяпер прадукцыйнасць кампаніі павялічылася на 21%, а доля браку знізілася на 22%.

Ва Унутранай Манголіі выйшаў "План высакаякаснага развіцця новых сектараў вытворчасці". З дапамогай такіх мер, як ільготныя тарыфы на электраэнергію, фінансавая дапамога профільных фондаў, растуць маштабы вытворчасці ў такіх сферах, як новыя матэрыялы, біяфармацэўтыка і інш. У цэнтральным раёне пустыні Кубуці пачалася вытворчасць электраэнергіі дзякуючы падключэнню да першага этапу праекта самай буйной ва Унутранай Манголіі фотогальванічнай электрастанцыі.

Начальнік Камітэта па справах развіцця і рэформаў у Эрдосе Унутранай Манголіі Лі Жуй:

"Гэта можа не толькі эфектыўна палепшыць існуючую энергетычную структуру, але і забяспечыць эфектыўны кантроль над апустыньваннем на плошчы ў 3, 33 тыс.га і вырашыць пытанне працаўладкавання для 1200 чалавек».

У 2018 годзе дабаўленая вартасць высокатэхналагічнай прамысловасці Унутранай Манголіі павялічылася на 17,1% у параўнанні з папярэднім годам. Колькасць высокатэхналагічных прадпрыемстваў у раёне стала на 200 больш, чым у папярэднім годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040