Адбылося адкрыццё 9-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю. Урачыстая цырымонія прайшла ў цэнтры лічбавай кінавытворчасці нацыянальнай кінакарпарацыі China Film Group. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Медыякарпарацыя Кітая і ўрад Пекіна. Гендырэктар медыякарпарацыі, старшыня аргкамітэта фестывалю Шэнь Хайсюн абвясціў кінафестываль адкрытым.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у аргкамітэт паступіла 775 карцін з 85 краін, якія прэтэндуюць на барацьбу за галоўную прэмію «Храм неба». У фінал выйшлі 15 кінастужак, у тым ліку кітайскі фільм «Блукаючая Зямля», амерыканскі фільм «Бэн вярнуўся», іранская стужка «Тут» і кітайска-казахстанскі фільм «Кампазітар». Каля 500 карцін прадэманструюць у 30 кінатэатрах Пекіна. У рамках кінафестывалю пройдуць тэматычныя форумы, прысвечаныя фільмам у гонар 70-годдзя ўтварэння КНР, Тыдзень індыйскага кіно і больш за 300 спадарожных акцый. - Р -