У нядзелю ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун стартавала 17-я канферэнцыя па міжнародным абмене спецыялістамі. На двухдзённую канфэрэнцыю, у рамках якой адбудзецца шэраг форумаў і кірмашоў вакансій, запрошана больш за 4 тыс. прафесійных устаноў і арганізацый, звыш 40 тыс. урадавых чыноўнікаў, экспертаў і высокакваліфікаваных спецыялістаў з больш чым 50 краін і рэгіёнаў свету.
На кірмашах вакансій звыш 1500 прадпрыемстваў прапануюць айчынным і замежным спецыялістам высокага ўзроўню больш за 30 тыс. працоўных месцаў. Вялікабрытанія атрымала статус галоўнага ганаровага госця бягучай канферэнцыі. Да яе адкрыцця ў Вялікабрытаніі прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, каб прыцягнуць больш таленавітых спецыялістаў да вядзення бізнесу ў Кітаі.
Заснаваная ў 2001 годзе, гэта канферэнцыя ператварылася ў адно з асноўных міжнародных мерапрыемстваў Кітая ў галіне абмену талентамі. - Р -