У Пекіне паабяцалі спрасціць працэдуру прыцягнення на працу высокакваліфікаваных замежных кадраў
  2019-05-13 16:11:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай сталіцы пералічылі працуючых замежнікаў. Сталася так, што працоўныя візы і дазволы выдадзены 50 тыс. чалавек. Улады Пекіна маюць намер працягнуць курс на спрашчэнне механізму прыцягнення высокакваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы, паведамілі ў бюро працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння горада.

Вітаюць таксама замежнікаў, якія жадаюць адкрыць свой бізнэс у Пекіне. Ва ўніверсітэце Цінхуа для замежных студэнтаў быў створаны цэнтр кансультацыі па пытаннях палітычных установак у галіне працаўладкавання і праектаў, звязаных з прыцягненнем замежных спецыялістаў.

Шэраг мер для дапамогі замежным спецыялістам у адаптацыі да жыцця ў Кітаі ўжо прыняты: 200 чалавек прайшлі бясплатныя курсы кітайскай мовы, наладжаны навагодні прыём для замежных спецыялістаў, паведамілі ў бюро. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040