У кітайскай сталіцы сёння прайшла тэлеселектарная рабочая нарада па пытаннях працаўладкавання і прадпрымальніцтва, а таксама па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў звычайных ВНУ і моладзевага прадпрымальніцтва, Член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян з гэтай нагоды даў важныя ўказанні.
На нарадзе было адзначана, што добрасумленнае выкананне работы па працаўладкаванні і прадпрымальніцтве выпускнікоў ВНУ патрабуе засяроджанасці на ключавых пытаннях, комплекснай палітыкі і павелічэння ўсімі спосабамі колькасці працоўных месцаў для павышэння дакладнасці ў працы службаў па працаўладкаванні. Неабходна паглыбіць рэалізацыю планаў развіцця на нізавым узроўні, укараніць такія палітычныя ўстаноўкі, як субсідыі на навучанне, вяртанне да навучання і павышэнне кваліфікацыі, заахвочваць выпускнікоў служыць на нізавым узроўні, паступаць на службу ў войска, займацца інавацыйнай дзейнасцю і прадпрымальніцтвам. ВНУ павінны паляпшаць прафесійнае абсталяванне, стымуляваць набор навучэнцаў, выкладанне і вучобу, уладкаванне на працу, а таксама дапамагаць студэнтам сумяшчаць вучобу і працу. Неабходна добрасумленна рэалізоўваць павелічэнне набору ў вышэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы на 1 млн чалавек, прасоўваць рэформу прафесійнай адукацыі, паглыбляць вучэбна-вытворчую інтэграцыю, а таксама дапамагчы студэнтам павысіць прафесійныя навыкі і магчымасці працаўладкавання.