Ван І: Ціск ЗША на Кітай з'яўляецца класічным прыкладам траўлі
  2019-05-23 16:56:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І на палях пасяджэння Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва заявіў прэсе, што выкарыстанне ЗША сваёй моцы для ціску на кітайскую прыватную тэлекамунікацыйную кампанію "Хуавэй" з'яўляецца класічным прыкладам траўлі.

Ван І заявіў, што ў ЗША зараз некаторыя асобы не жадаюць, каб Кітай меў права на развіццё і спрабуюць перашкаджаць працэсу развіцця Кітая. Класічным прыкладам булінгу з'яўляецца тое, што ва ўмовах, якія не маюць аніякага дачынення да рэальнасці, звяртаючыся да сфабрыкаваных абвінавачванняў, выкарыстоўваюцца сілы дзяржавы для аказання ціску на кампанію "Хуавэй". Дзеянні ЗША не атрымаюць прызнання і падтрымкі міжнароднай супольнасці, дадаў міністр.

Ван І заявіў, што пасяджэнне распаўсюдзіла інфармацыйнае камюніке, у якім бакі сумесна выступілі супраць гандлёвага пратэкцыянізму ў любых праявах. Таксама ў дакуменце асабліва падкрэсліваецца, што бакі выступаюць супраць дыскрымінацыі пад любой падставай у рамках узаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі і камунікацыйных тэхналогій. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040