Тэлевядучыя Кітая і ЗША правялі тэлемост
  2019-05-31 14:50:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

30 мая ў 8 гадзін 25 хвілін па пекінскім часе тэлеевядучыя Кітая і ЗША пачалі тэлемост, які доўжыўся 16 хвілін. Вядучая інтэрнэт-партала Цэнтральнага тэлебачання Кітая Лю Сінь і вядучая Fox Business Network Трыш Рэган у інтэрнэт-эфіры правялі адкрытую дыскусію. Яны абмеркавалі кітайска-амерыканскія гандлёвыя спрэчкі і іншыя актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня.

Бакі закранулі пытанні гандлю, інтэлектуальнай уласнасці, Huawei, мытных тарыфаў і інш. Падчас дыскусіі Лю Сінь запрасіла сваю амерыканскую калегу наведаць Кітай. Яна таксама сказала, што гандлёвая вайна не патрэбна ні Кітаю, ні Злучаным Штатам. Калі адзін з бакоў хоча змяніць правілы, ён павінен атрымаць згоду іншых зацікаўленых бакоў, дзялілася сваімі меркаваннямі кітайская вядучая. ЗША не могуць прымяняць дыферэнцыраваны падыход да Кітая, рашэнне аб зніжэнні тарыфаў павінна быць прынята калегіяльна.

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040