У сераду а 12: 06 паводле пекінскага часу Кітай у Жоўтым моры з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-11" / "Вялікі паход-11" / паспяхова вывеў на арбіту сем спадарожнікаў. Гэта быў першы тэставы запуск ракеты-носьбіта з марской платформы ў Кітаі.
Дадзены тэставы запуск быў здзейснены ракетай-носьбітам на цвёрдым паліве "Чанчжэн-11" с грамадзянскага карабля.
Як лічаць эксперты, перавагамі запуску ракеты з мора з'яўляюцца яго высокая манеўранасць і эканамічнасць. Акрамя таго, месцы запуску і прызямлення ракеты могуць быць гнуткімі і выбарачнымі.
Тэхналогія запуску з мора дапаможа Кітаю прадаставіць паслугі па запуску ракет краінам, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Пояс і шлях".
Гэты запуск стаў 306 - м для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".