Кітайскія інжынеры правялі першую ветку метро пад ракой Хуанхэ. Ёй стала першая лінія падземкі горада Ланьчжоу -- адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Ганьсу. Лінія праходзіць на глыбіні 200-300 метраў пад рэчышчам ракі. Яе пробная эксплуатацыя пачалася 23 чэрвеня.
З увядзеннем у строй метрапалітэна горада Ланьчжоу, у Кітаі колькасць гарадоў, дзе дзейнічае метро, дасягнула 35. У агульнай колькасці ў метрапалітэнах КНР налічваецца 185 ліній агульнай працягласцю 5761 кіламетр.