7-я працоўная нарада па пытаннях падтрымкі Сіньцзяна адбылося ў акрузе Хэцянь Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна з 14 па 16 ліпеня. Член ПК Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік каардынацыйнай групы ЦК па рабоце з Сіньцзянам Ван Ян прысутнічаў на нарадзе.
Ван Ян падкрэсліў, што праграма падтрымкі Сіньцзяна з'яўляецца нацыянальнай стратэгіяй, а таксама важнай мерай у дасягненні агульнай мэты па забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці і доўгатэрміновага парадку ў Сіньцзяне. Варта цалкам ажыццявіць стратэгію партыі па кіраванні Сіньцзянам у новую эпоху, цвёрда прытрымлівацца агульнага лейтматыву ў працы па дасягненні прагрэсу і стабільнасці, няўхільна прытрымлівацца новай канцэпцыі развіцця; строга прытрымлівацца прынцыпу, згодна з якім эканамічнае развіццё і паляпшэнне дабрабыту народа складаюць аснову, а згуртаванне народа служыць мэтай; аказваць Сіньцзяну ўсебаковую, мэтанакіраваную і доўгатэрміновую падтрымку, каб унесці ўклад і намаганні ў пабудову сацыялізму ў Сіньцзяне, у аснове якога ляжыць салідарнасць і гармонія, росквіт і дабрабыт, цывілізацыйны прагрэс і спакоі. - Р -