Да канца чэрвеня бягучага года ў Пекіне было ўстаноўлена ў агульнай колькасці 5285 базавых станцый сувязі пятага поколения5G. Яны працуюць у цэнтры сталіцы, на спартыўных пляцоўках Зімовай Алімпіяды 2022 года, у парку Сусветнай садоўніцкай выставы, новым міжнародным аэрапорце ў раёне Дасін. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення камунікацыямі Пекіна Ван Хуэй.
Галоўны інжынер Пекінскага муніцыпальнага бюро эканомікі і інфарматызацыі Гу Цзінсюй адзначыў, што па меры развіцця тэхналогій 5G, адміністрацыя Пекіна мае намер у далейшым пашырыць прымяненне сувязі новага фармату ў сферы культурных забаў, відэаназірання, навучання з укараненнем тэхналогій віртуальнай рэальнасці