З 30 па 31 ліпеня ў Шанхаі адбудзецца 12-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні. Пра гэта паведаміў сёння афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.
"З мэтай ажыццявіць важны кансэнсус, дасягнуты кіраўнікамі дзвюх дзяржаў на сустрэчы ў кулуарах саміту "Групы 20" у Асацы, 30-31 ліпеня каардынатары ад двух бакоў сустрэнуцца ў Шанхаі, каб на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя правесці 12-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні", -- заявіў Гаа Фэн падчас чарговай прэс-канферэнцыі.
"За 40 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін эканомікі Кітая і ЗША выбудавалі ўзаемапранікальную і глыбока інтэграваную структуру, якая прыносіць карысць народам дзвюх краін і ўсяго свету", - падкрэсліў Гаа Фэн, выказаўшы спадзяванне на тое, што прадстаўнікі ЗША адмовяцца ад мыслення ў духу гульні з нулявой сумай і будуць рабіць больш карыснага для дзвюх краін і іх народаў.