За 70 гадоў у развіцці эканомікі Сіньцзяна здзейснены гістарычны рывок
  2019-07-31 10:12:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

30 ліпен старшыня ўрада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна /СУАР, Паўночна-Заходні Кітай / Шахрат Закір заявіў, што за 70 гадоў у развіцці эканомікі Сіньцзяна здзейснены гістарычны рывок, узровень жыцця прадстаўнікоў усіх народнасцяў раёна дасягнуў гістарычнага паляпшэння, сацыяльная сфера атрымала гістарычнае развіццё, а ў згуртаванасці ўсіх народнасцяў дасягнуты гістарычны прагрэс.

На прэс-канферэнцыі на тэму 70-годдзя сацыяльна-эканамічнага развіцця Сіньцзяна, арганізаванай прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, Ш. Закір сказаў, што за 70 гадоў з моманту ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі пры моцным кіраўніцтве КПК і Цэнтральнага народнага ўрада і пры ўсялякай падтрымцы народа ўсёй краіны прадстаўнікі ўсіх народнасцяў Сіньцзяна ўпэўнена ішлі па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, цвёрда прытрымліваліся раўнапраўнага і згуртаванага развіцця ўсіх народнасцяў, рашуча ажыццяўлялі сістэму нацыянальнай раённай аўтаноміі, што прывяло да грандыёзных зменаў на поўнач і поўдзень ад гор Цяньшань, а таксама максімальнага паляпшэння жыцця ўсіх народнасцяў Сіньцзяна.

Як стала вядома, валавы рэгіянальны прадукт Сіньцзяна павялічыўся з 791 млн юаняў у 1952 годзе да 1,22 трлн юаняў у 2018 годзе з сярэднегадавым прыростам на ўзроўні 8,3 прац.; валавы рэгіянальны прадукт на душу насельніцтва павысіўся са 166 юаняў да 49475 юаняў у 2018 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040