З сённяшняга дня па цэнтральным тэлебачанні Кітая / ССTV / пачне трансліравацца 24-серыйны дакументальны серыял, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Тэлесерыял распавядае пра дасягненні КНР за апошнія 70 гадоў у сацыяльна-эканамічным развіцці, распавядае пра кранальныя эпізоды і важныя падзеі ў развіцці краіны, а таксама паказвае гледачам панарамны выгляд Кітая.
Серыял сумесна выпушчаны Аддзелам прапаганды Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў, Медыякарпарацыяй Кітая і іншымі ведамствамі і арганізацыямі.