Пяць новых спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання выведзены на зададзеную арбіту з касмадрома "Цзюцюань" у чацвер. Яны былі запушчаны ракетай-носьбітам "Чанчжэн-11" у 14:42 па пекінскім часе.
Запуск здзейснены ў рамках камерцыйнага спадарожнікавага праекта "Чжухай-1". Гэты праект накіраваны на стварэнне сістэмы спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання з 34 мікра-нанаспадарожнікаў, уключаючы спадарожнікі для атрымання відэамалюнка, гіперспектральныя і аптычныя спадарожнікі высокага вырашэння, а таксама радыёлакацыйныя і інфрачырвоныя спадарожнікі .
Ракета-носьбіт "Чанчжэн-11" распрацавана Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі, а спадарожнікі -- Харбінскім політэхнічным інстытутам. Яны эксплуатуюцца Чжухайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай кампаніяй "Арбіта".
Запуск ракет-носьбітаў "Чанчжэн" стаў 311-м па ліку. - Р -