Шанхай стаў пятым у рэйтынгу індэксу фінансавых цэнтраў
  2019-09-23 11:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 верасня брытанская аналітычная кампанія Z/Yen Group апублікавала 26-ы рэйтынг «Сусветны індэкс фінансавых цэнтраў», згодна з якім Шанхай трэці раз запар заняў пятую пазіцыю, што кажа аб павышэнні ступені міжнароднага прызнання Шанхая ў якасці сусветнага фінансавага цэнтра.

У рэйтынг увайшло 100 міжнародных фінансавых цэнтраў, у першай дзясятцы -- Нью-Ёрк, Лондан, Сянган, Сінгапур, Шанхай, Токіа, Пекін, Дубай, Шэньчжэнь і Сіднэй. Шанхай саступіў Сінгапуру толькі адзін бал. У сотню лепшых патрапіла шэсць гарадоў кантынентальнага Кітая: Шанхай, Пекін, Шэньчжэнь, Гуанчжоу, Ціндаа і Чэнду.

Аналітыкі мяркуюць, што захаванне за Шанхаем трэці раз запар пятага месца ў рэйтынгу сведчыць аб павышэнні ступені знешняй адкрытасці фінансавай сферы Кітая. Асабліва гэта выявілася з мінулага года, калі ішла паскораная распрацоўка палітыкі знешняй адкрытасці ў фінансавым сектары. Шанхай, дзейнічаючы ў адпаведнасці з сітуацыяй, садзейнічаў новаму раўнду знешняй адкрытасці ў фінансах на больш высокім узроўні. З іншага боку, гэта звязана з бесперапынным паляпшэннем дзелавога асяроддзя Шанхая. Паводле рэйтынгу Шанхай заняў 7-ю пазіцыю ў аспекце «дзелавое асяроддзе». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040